Адрес: 247173, г.п. Корма,
ул.Ильющенко, 34
Телефон приемной:
(8-02337) 2-12-10
Email: isp@korma.gov.by
Зара над Сожам/Старажытны абрад Зажынкі прайшоў сёння на полі КСУП “Імя Валадарскага”. Кіраўнік гаспадаркі Юрый Тачылін, прыбраныя жнеі, прыгожыя веліканы-камбайны і самыя галоўныя героі жатвы камбайнёры і вадіцелі грузавых аўтамабіляў сабраліся, каб падзяліць каравай са збожжа былога ўраджаю і паслухаць благаславенні на будучае жніво.
Традыцыйныя песні і пажаданні лёгкай уборачнай паднялі настрой аграрыям. Свята скончылася, а паляводы адправіліся далей на сваіх “караблях” на залатую кармянскую ніву. Няхай іх праца будзе лёгкай, а ўраджай багатым!