Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі, д. 34
Тэлефон прыёмнай:
(8-02337) 2-12-10
Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by

Кармянскі раённы выканаўчы камітэт Алея Славы Май Выгляд  Кармы Помнік адселеным вёскам Карма
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Алея Славы
Май
Выгляд  Кармы
Помнік адселеным вёскам
Карма
Галоўная / Раён / Геральдыка

Геральдыка

 

Сцяг і герб Кармы і Кармянскага раёна зацверджаны Рашэннем №31 Кармянскага раённага Савета дэпутатаў 22 верасня 2000 года. Герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 18 снежня 2000 г. пад №45.

Герб горада

Зусім нядаўна, у 2002 годзе, у Кармы з'явіўся ўласны герб: на блакітным полі "іспанскага" шчыта - сярэбраныя шабельныя эфесы, пакладзеныя андрэеўскім крыжом. За аснову аднаго з сімвалаў гарадскога пасёлка узяты радавы герб памешчыка Міхаіла Быкоўскага, адстаўнога штабс-капітана лейб-гвардыі, якому некалі належала мястэчка. Гэты чалавек быў адным з найбольш відных тутэйшых дзеячоў мінулага, ён унёс немалы ўклад у развіццё Кармы. У прыватнасці, пабудаваў Мікалаеўскую царкву, якая з'яўляецца цяпер гістарычным і культурным помнікам.

Сцяг горада

Апісанне: Сіняе палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжыні 1:2, у сярэдзіне асабовага боку два белыя шабельныя эфесы, пакладзеныя ў андрэеўскі крыж.

Аснова герба і сцяга - польскі радавы герб "Абшланк", які належыць уладальнікам Кармы ў XIX стагоддзі - роду Быкоўскіх. Аўтар праекта герба і сцяга - архітэктар В.М.Мельнікава.