Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі, д. 34
Тэлефон прыёмнай:
(8-02337) 2-12-10
Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by

Кармянскі раённы выканаўчы камітэт Май Помнік адселеным вёскам Алея Славы Выгляд  Кармы Карма
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Май
Помнік адселеным вёскам
Алея Славы
Выгляд  Кармы
Карма
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
22 кастрычніка 2019

Беларусаў запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе сацыяльнай рэкламы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

   Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці па 15 лістапада праводзяць міжнародны конкурс па стварэнні сацыяльнай рэкламы "Інтэлектуальная ўласнасць: стварай, вынаходзь, увасабляй". Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.

   Жадаючыя могуць запоўніць на сайце НЦІУ заяўку на ўдзел у конкурсе з прыкладаннем работы індывідуальна або ў складзе груп. Да першай катэгорыі адносяцца дзеці (да 17 гадоў уключна), дарослыя (ад 18 гадоў і старэйшыя) і індывідуальныя прадпрымальнікі, да другой - творчыя калектывы і арганізацыі.

   Творчыя работы прымаюцца па трох намінацыях: "Тэкст", "Графіка" і "Відэа". У першай намінацыі арганізатары чакаюць слоганы, хэштэгі, чатырохрадкоўі. Графічная работа можа быць прадстаўлена плакатам, рысункам, калажам, коміксам. У трэцяй намінацыі спаборнічаюць відэаролікі. У перыяд правядзення конкурсу плануецца арганізацыя розных мерапрыемстваў (лекцый, майстар-класаў, кансультацый), накіраваных на яго інфармацыйнае суправаджэнне: раскрыццё мэт і задач, інфармаванне аб асноўных палажэннях інтэлектуальнай уласнасці, абмеркаванне актуальных пытанняў у гэтай сферы.

   У кожнай намінацыі і ўзроставай групе прафесійнае журы вызначыць пераможцаў і прызёраў, якім будуць уручаны дыпломы, памятныя падарункі і сувеніры ад арганізатараў. Усяго прадугледжваецца разыграць дзевяць камплектаў узнагарод. Работы будзе ацэньваць прафесійнае журы, якое складаецца са спецыялістаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці, рэкламы, у тым ліку сацыяльнай, маркетынгу, асобных сфер творчасці.

   Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў адбудзецца 11 снежня ў час мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў 2019 года ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. На ім таксама будуць адзначаны ўзнагародамі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сістэмы інтэлектуальнай уласнасці.

   Лепшыя тэкставыя, графічныя і відэаработы па тэме конкурсу будуць выкарыстаны ў якасці сацыяльнай рэкламы інтэлектуальнай уласнасці.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)