Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі, д. 34
Тэлефон прыёмнай:
(8-02337) 2-12-10
Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by

Май Выгляд  Кармы Кармянскі раённы выканаўчы камітэт Карма Алея Славы Помнік адселеным вёскам
Май
Май
Выгляд  Кармы
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Карма
Алея Славы
Помнік адселеным вёскам
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 верасня 2019

Папярэднія сустрэчы з маладымі спецыялістамі

    Зара над Сожам/ Сёння стартавала правядзенне папярэдніх сустрэч з маладымі спецыялістамі на тэрыторыі раёна з кіраўніцтвам Кармянскага раённага выканаўчага камітэта.
   Першая сустрэча прайшла ва УАЗ "Кармянская ЦРБ". На сустрэчы прысутнічалі Сідарава Н. I. - намеснік старшыні райвыканкама; Ларчанка Л. В. — старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў; Захаранка А. А. — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама;Барысенка А. К.-галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Дадзеныя сустрэчы праводзяцца з мэтай растлумачэння неабходных пытанняў адносна жыллёва-бытавых умоў, гарантыйных выплат пакладзеных маладым спецыялістам, ільготнага крэдытавання, працэсу адаптацыі на першым працоўным месцы і па іншых пытаннях.
   У 2019 годзе ў раён прыбыло 54 маладыя спецыялісты, у сацыяльную сферу-38 чалавек, што складае 70% ад агульнай колькасці і сельская гаспадарка-16 чалавек, 30%, іншагародніх маладых спецыялістаў -31%, А ўраджэнцаў раёна-69%

Аляксандра Барысенка.