Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі, д. 34
Тэлефон прыёмнай:
(8-02337) 2-12-10
Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by

Май Алея Славы Выгляд  Кармы Помнік адселеным вёскам Карма Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Май
Май
Алея Славы
Выгляд  Кармы
Помнік адселеным вёскам
Карма
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
25 кастрычніка 2019

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў верасні склала Br1108,5

   Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў верасні склала Br1108,5 

паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У жніўні бягучага года сярэдняя зарплата была на ўзроўні Br1117,8. Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за верасень сфарміравалася ў памеры Br1516,2 (тэмп росту да верасня мінулага года - 107,9 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1117,3 (110,5 працэнта), у Гомельскай - Br995,7 (107,3 працэнта), у Брэсцкай - Br971,3 (109,3 працэнта), у Гродзенскай - Br960,7 (108,8 працэнта), у Віцебскай - Br945,5 (108,5 працэнта), у Магілёўскай - Br930,9 (108,1 працэнта). У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,8 працэнта. Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4099,8), пасажырскі паветраны транспарт (Br3311,5), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання Br2118,2), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1829,7) горназдабыўная прамысловасць (Br1820,7), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (Br1800,3), грузавы паветраны транспарт (Br1752,4), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (Br1740,7), вытворчасць камп'ютараў і перыферыйнага абсталявання (Br1729,3). Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br597,1), а таксама бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br646,1), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br665), працуе ў сферы творчай дзейнасці і забаў (Br679).-0-
Чытаць цалкам:
 https://blr.belta.by/society/view/sjarednjaja-zarplata-u-belarusi-u-verasni-sklala-br11085-82443-2019/